Аб правядзенні мерапрыемства, прымеркаванага да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
21 чэрвеня 2024 г.адбыўся сумесны сход работнікаў Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Ва ўступным слове дырэктара НГАБ М.М.Глушакова ўвага была акцэнтавана на неабходнасці захавання гістарычнай памяці для кансалідацыі беларускага грамадства і ролі архіваў у гэтай працы.
З дакладам «Беларусь — ад вызвалення да незалежнасці» выступіў намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце Мішук С.С.
У ходзе сходу работнікі БелНДІДАС і НГАБ падзяліліся сваімі ўспамінамі аб блізкіх і родных — удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
З заключным совам выступіў дырэктар БНДІДАС А.Я.Рыбакоў, прапанаваўшы ушанаваць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
![]() |
1. Выступленне дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова падчас памятнага мерапрыемства. Прэзідыўм (злева направа): намеснік дырэктара архіва па арганізацыйных пытаннях Н.Т.Булойчык, дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, дырэктар НГАБ М.М.Глушакоў, намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце С.С.Мішук. |
![]() |
2. Агульны сход працоўнага калектыву БелНДІДАС і НГАБ |
![]() |
3. Выступленне намесніка дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце С.С.Мішука, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа |