Інтэрв’ю для «Радыё Магілёў»

19 чэрвеня 2024 года супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прыняў удзел у запісе радыёперадачы «Нашы людзі» на «Радыё Магілёў».

Героем асобнага выпуску перадачы стаў архівіст 2 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вячаслаў Чэнскі, які пазнаёміў слухачоў з працоўнымі буднямі архівістаў, формамі выкарыстання і парадкам доступу да архіўных дакументаў.

Радыёперадача выйшла ў эфір 20 чэрвеня 2024 года.

На фота: Архівіст 2 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вячаслаў Чэнскі ў студыі «Радыё Магілёў».