Акцыя «Архівы-Школе» у ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Навагрудка»

19 чэрвеня 2024 г. для навучэнцаў 4-7 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Навагрудка» прайшоў урок памяці, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Н.А.Пісарук расказала пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Навагрудчыне: акупацыйны рэжым, генацыд мірнага насельніцтва і шматлікія людскія ахвяры, пра герояў партызанскага і падпольнага руху, імёнамі якіх сёння названы вуліцы Навагрудка, а таксама аб асноўных этапах вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у тым ліку і Беластоцкай наступальнай аперацыі, у выніку якой вызвалена Навагрудчына.

У канцы ўрока прысутныя паглядзелі фільм-кінахроніку аб вызваленні горада Гродна.

На фота: Выступленне Н.А.Пісарук