Выстава архіўных дакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусi ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
19 чэрвеня 2024 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная выстава, падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На выставе прадстаўлены найбольш цікавыя дакументы з фондаў НАРБ – загады Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР), унікальныя ваенныя карты, дыяграмы, шыфратэлеграмы, данясення, загады камандавання, у якіх адлюстравана дзейнасць па планаванні і правядзенні аперацыі па вызваленні Беларусі i прыклады масавага гераізму, праяўленыя ў гэтых баях, ўзнагародныя і асабістыя лісты па ўліку партызанскіх кадраў, асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза П.Машэрава, C.Ваўпшасава, К.Заслонава, В.Коржа, дакументы па аперацыі «Баграціён», прадастаўленыя Цэнтральным архівам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.
Многія дакументы НАРБ дэманструе упершыню.
![]() |
1. Дакументальная выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
2. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |
![]() |
3. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
4. Дакументальная выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
5. Дакументальная выстава ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
6. Дакументы на выставе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |