Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прадставіў выставу «Гомельшчына непакораная» для навучэнцаў каледжаў і універсітэтаў горада Гомеля ў сценах Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны

19 чэрвеня 2024 г. падчас дыялогавай пляцоўкі «Прафілактыка экстрэмізму ў моладзевым асяроддзі: няма права на памылку» ў сценах Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прадставіў выставу « для навучэнцаў каледжаў і ўніверсітэтаў горада Гомеля.

Выставачны праект «Гомельшчына непакораная» з’яўляецца важкім укладам у вялікую працу, якая праводзіцца архіўнымі ўстановамі па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. і набывае асаблівае значэнне ў 80-я ўгодкі вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выкарыстоўваючы матэрыялы выставы дырэктарам ДАГв у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» быў праведзены ўрок. У ходзе ўрока быў прадстаўлены комплекс дакументаў, якія раскрываюць звесткі аб падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі г. Гомеля і Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.).

Моладзь была паінфармаваная аб фактах генацыду адбывалых на Гомельскай зямлі, а таксама аб дужанні і гераізме беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Праведзены ўрок на прыкладзе выставачнага праекта нікога з навучэнцаў не пакінуў абыякавым. Дзеці ўважліва разглядалі экспанаты, слухалі выступленне Андрэя Мікалаевіча Сушчэвіча, задавалі пытанні. На ўсе пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы.

 

1. Падчас выступу дырэктара ДАГв А.М.Сушчэвіча
2. Вучні вывучаюць дакументальную выставу «Гомельшчына непакораная»
3. Вучні каледжаў і ўніверсітэтаў г. Гомеля