Сустрэча з удзельнікамі студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па прадметах «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
18 чэрвеня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з удзельнікамі студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па прадметах «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, а таксама магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных даследчых работ.
Падчас экскурсіі вучні азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі Нацыянальнага архіва: «Мир начинается с детства», «Под знаком качества».
Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У сховішчы фондаў партызанскіх фарміраванняў Дарагуш І.У. правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і інш.дакументамі. Падчас правядзення экскурсіі ўдзельнікі студыі актыўна адказвалі на пытанні работнікаў архіва звязаныя з гісторыяй Беларусі. Асаблівую цікавасць у іх выклікалі фатаграфіі, па якіх ім было прапанавана вызначыць гістарычныя падзеі, назваць грамадскіх і палітычных дзеячаў, даведацца архітэктурныя будынкі г.Мінска.
![]() |
| 1. Вучні падчас наведвання архіва. |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва. |
![]() |
| 3. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 4. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 5. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 6. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 7. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
| 8. Дарагуш І.У. знаёміць навучэнцаў з дакументамі з асабістых фондаў. |
![]() |
| 9. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў асабістага паходжання. |








