Аб наведванні экскурсіі супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі
15 чэрвеня 2024 г. супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі наведалі экскурсію па маршруце «Жыровічы-Сынкавічы-Слонім».
У працэсе экскурсіі працоўны калектыў архіва наведаў адзін са старэйшых гарадоў Беларусі – Слонім, чыя гісторыя звязана з жыццём канцлераў Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі і Міхаіла Казіміра Агінскага. Менавіта пры іх горад расквітнеў і стаў адным з цэнтраў у краіне.
Таксама работнікі пабывалі ў Жыровіцкім мужчынскім манастыры, які захоўвае ў сваіх сценах цудатворны абраз Маці Божай, да якога ідуць паломнікі з розных краін. Экскурсія завяршылася наведваннем унікальнага храма абарончага тыпу ў в. Сынкавічы.
![]() |
1. Супрацоўнікі БДАНТД каля царквы Святога Міхала Арханёла ў в. Сынкавічы. |
![]() |
2. У працэсе экскурсіі |