Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прыняў удзел у радыёперадачы

10 чэрвеня 2024 года напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы Сяргей Жарносенка прыняў удзел у дзённым эфіры Гомельскага гарадскога радыё.

У гутарцы з вядучай Ангелінай Ганчаровай Сяргей Аляксандравіч расказваў аб тым, якія дакументы па тэме Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца ў архіве. У прыватнасці, называліся дакументы аб акупацыйным перыядзе, якія захоўваюцца ў фондах Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызму, райвыканкамаў зоны камплектавання архіва. Была завострана ўвага на дакументах фондаў асабістага паходжання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – якую інфармацыю яны змястоўваюць, што адчувалі ветэраны, калі ішлі ў бой, і які іх асабісты ўклад у Перамогу.

Адзначалася і роля Рэчыцкага дзяржархіва ў грамадстве – пошук звесткаў аб сваяках па запытах карыстальнікаў, удзел архіва ў акцыях («Архівы – школе», «Тыдзень леса», «Збяром партфель першакласніку») і мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным, грамадска значным і прафесіянальным святам (Дзень Перамогі, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Міжнародны дзень архіваў і інш.).

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г. Рэчыцы Сяргей Жарносенка
2. Вядучы археограф ЗДА ў г. Рэчыцы Сяргей Жарносенка і вядучая Гомельскага гарадскога радыё Ангеліна Ганчарова
3. Вядучы археограф ЗДА ў г. Рэчыцы Сяргей Жарносенка і вядучая Гомельскага гарадскога радыё Ангеліна Ганчарова ў час гутаркі ў дзённым эфіры