Візіт нашых калег з Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан

На працягу многіх гадоў ажыццяўляецца цеснае супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы паміж архівістамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь з 20 мая 2024 года працавалі супрацоўнікі Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан. Праца вялася з архіўным фондам «Беларускі штаб партызанскага руху» (БШПР). Праца па вывучэнні ўдзелу казахстанцаў у баявых дзеяннях у складзе партызанскіх атрадаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вядзецца казахстанскімі архівістамі пачынаючы з 2011 года. Падчас цяперашняга візіту абмяркоўваліся пытанні завяршэння навуковага праекта і выдання альбома. На памяць аб сустрэчы дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь А.К.Дзямянюк падарыў архівістам Казахстана кнігу «Архівы. Нічога, акрамя праўды».

 

1. Дэлегацыя казахстанскіх архівістаў.
2. Кніга «Архівы. Нічога, акрамя праўды» была падораная архівістам Казахстана.