Аб правядзенні круглага стала з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання Міжнароднага тыдня архіваў вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Саковіч Ганна 7 чэрвеня 2024 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» правяла круглы стол са штатнымі работнікамі і членамі гарадскіх і раённых арганізацый Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» па пытаннях:
вывучэнне стану справаводства ў арганізацыях-крыніцах камплектавання;
новая рэдакцыя інструкцыі па справаводстве ў арганізацыях-крыніцах камплектавання;
аказання метадычнай дапамогі па правільным фарміраванні і афармленні спраў пастаяннага захоўвання, часовага (да 10 гадоў) і па асабовым складзе;
практычныя навыкі па падшыўцы дакументаў для перадачы на пастаяннае захоўванне ў архіў.
Таксама ў рамках круглага стала быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны».
Фота 1 Дэманстрацыя фільма «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны» ў рамках круглага стала. |
Фота 2 Удзельнікі круглага стала. |