Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» праведзены круглы стол «80 мірных гадоў»

У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 6 мая 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» праведзены круглы стол «80 мірных гадоў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Валерый Гордаў, навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Ігар Фёдараў, дырэктары Браслаўскага, Докшыцкага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага раённых архіваў – Наталля Мацкевіч, Таццяна Даргель, Людміла Палякова і Таццяна Танканог.

У ходзе работы круглага стала ўдзельнікамі абмеркаваны тэмы вызвалення Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, развіццё раённых архіваў у пасляваенны перыяд.

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае Таццяна Аўласава прадставіла прысутным выставу архіўных дакументаў «Ты хочаш міру? Памятай пра вайну!». Дакументы, прадстаўленыя на выставе, расказваюць аб акупацыйным рэжыме падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна.

Сустрэчу завяршыў невялікі музычны сюрпрыз, які падарылі ўдзельнікам круглага стала члены аматарскага клуба «Эдэльвейс». Пад акампанемент баяна ў іх выкананні прагучалі песні ваенных гадоў.