Дзень адкрытых дзвярэй у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы

7 чэрвеня 2024 года ў гонар Міжнароднага дня архіваў у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. У архіў за неабходнымі звесткамі з архіўных дакументаў і кансультацыямі звярталіся грамадзяне, прадстаўнікі юрыдычных асоб.

Апрача таго, у рамках акцыі «Архівы-школе» была праведзена экскурсія па архіву для выхаванцаў лагера «Трудавічок» сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы. Шкаляры дакрануліся да гісторыі, асабіста азнаёміўшыся з дакументамі архіва. Быў праведзены майстар-клас па прашыўцы архіўных спраў, у якой паспрабавалі сілы юныя госці. Увазе рабят былі прадстаўлены выданні з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва, стацыянарная выстаўка. Адбыўся паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», дзякуючы якому навучэнцы ўзналі аб тым, як шло вызваленне Беларусі і, у прыватнасці, роднай Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Прыём грамадзян у дзень адкрытых дзвярэй у ЗДА ў г.Рэчыцы
Прыём грамадзян у дзень адкрытых дзвярэй у ЗДА ў г.Рэчыцы
Паказ вучням сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы архіўных дакументаў у архівасховішчы №2
Майстар-клас па прашыўцы архіўных спраў у аддзеле работы з архівамі арганізацыі, камплектавання і справаводства
Вучні сярэдняй школы №10 гРэчыцы знаёмяцца з выданнямі з навукова-даведачнай бібліятэкі ЗДА ў г.Рэчыцы
Вучні сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»
Вучні сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»
Вядучы археограф С.А.Жарносенка і вучні сярэдняй школы № 10 г. Рэчыцы