Аб правядзенні Дня адчыненых дзвярэй у занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў
6 чэрвеня 2024 г. у Дзень адчыненых дзвярэй у рамках Міжнароднага тыдня архіваў занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне наведалі навучэнцы працоўнага лагера сярэдняй школы № 9 г. Кобрына.
Архівісты правялі для школьнікаў кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі». Дзецям быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», які быў падрыхтаваны спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).
Супрацоўнікі архіва таксама правялі для вучняў аглядную экскурсію па архіве. Навучэнцы азнаёміліся са стэндавай выставай «Як усё пачыналася раскажуць дакументы», якая экспануецца ў фае будынка архіва і апавядае пра гісторыю стварэння і дзейнасці ўстановы.
![]() |
1. Навучэнцы працоўнага лагера сярэдняй школы № 9 г. Кобрына падчас кіналекторыя |
![]() |
2. Азнаямленне школьнікаў са стэндавай выставай |
![]() |
3. Вучні сярэдняй школы № 9 г. Кобрына падчас агляднай экскурсіі па архіве |