Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

29 мая 2024 года ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» для кіраўнікоў структур арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне».

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці распавялі прысутным аб праекце, падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля азнакамлення з архіўнымі кадрамі, якія дэманструюць вызваленне гарадоў Беларусі, удзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўражаннямі ад прагляду фільма і адзначылі важнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

 

1. Выступленне супрацоўніка дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці М.В.Трайгель
2. Удзельнікі мерапрыемства падчас прагляду фільма «Вызваленне»