ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

28 мая ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да 97-й гадавіны стварэння архіва. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава павіншавала калектыў з днём нараджэння архіва, падзякавала яму за плённую працу і выказала ўпэўненасць у тым, што архіў і далей будзе развівацца, выконваць усе ўскладзеныя на яго задачы.

Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок адзначыў высокі прафесіяналізм работнікаў архіва і іх чалавечыя якасці. Ён выказаў меркаванне аб тым, што архіў, акрамя сваіх асноўных задач, выконвае шэраг важных для грамадства функцый-культурна-асветніцкую, патрыятычную, навуковую.

У гэты святочны дзень ўзнагародамі архіва былі ўзнагароджаны работнікі НАРБ. За добрасумленнае стаўленне да працы і актыўны ўдзел у жыцці архіва падзякамі НАРБ адзначаны архівісты сектара па працы з грамадскімі аб’яднаннямі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду А.М.Стасенка і А.С.Крюкоўскі.

Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны вядучы архівіст сектара экспертызы каштоўнасці дакументаў і апісання спраў дзяржаўных арганізацый аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў А.А.Мазуркевіч, вядучы архівіст сектара па аказанні інфармацыйных паслуг карыстальнікам і папулярызацыі дакументаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Н.I.Солнцава і загадчык сектара цэнтралізаванага ўліку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм С.У.Булатоўская.

Работнікі НАРБ з нецярпеннем чакаюць векавы юбілей архіва, а пакуль пачынаюць да яго рыхтавацца загадзя. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава прадставіла калектыву архіва кнігу пашаны НАРБ. Першым этапам яе напаўнення стала размяшчэнне ў ёй раздзела, прысвечанага работнікам архіва – ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Урачысты сход калектыву НАРБ
2. Прагляд фільма-візітоўкі НАРБ
3. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай
4. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
5. Падзякамі НАРБ ўзнагароджаны архівісты АСФ НАФ А.М.Стасенка. і А.С.Крюкоўскі
6. Ганаровай граматай НАРБ ўзнагароджваецца загадчыца сектара ІПС С.У.Булатоўская
7. Ганаровай граматай архіва ўзнагароджваецца вядучы архівіст АВДI Н.I.Солнцава
8. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава прадстаўляе калектыву Кнігу пашаны НАРБ