БДАМЛМ: Адкрыццё выставы да Міжнароднага дня сям’і

15 мая 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі першасная прафсаюзная арганізацыя і калектыў архіва-музея адкрылі выставу «Сваё гняздзечка», прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і.

Выстава заклікана адзначыць важнасць ролі сям’і ў жыцці людзей. Памяшканне з экспазіцыяй на час адкрыцця паслужыла пляцоўкай для абмену вопытам і ідэямі па згуртаванні калектыву БДАМЛМ і іх сем’яў.

На выставе можна ўбачыць фатаграфіі, на якіх адлюстраваны архівісты з іх блізкімі. Розныя эпохі, сем’і, але адно аб’ядноўвае іх – любоў і падтрымка адзін аднаго.

«Сваё гняздзечка» стала выдатным спосабам адзначыць Дзень сям’і і нагадаць пра важнасць захавання і ўмацавання сямейных сувязяў.

Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, нагадваюць пра тое, што сям’я – гэта аснова грамадства, і пра тое, што кожная сям’я мае сваю ўнікальную гісторыю, вартую ўвагі і павагі.

 

1. Адкрыццё выставы «Сваё гняздзечка»
2. Экспазіцыя выставы «Сваё гняздзечка»
3-4. Азнаямленне з экспазіцыяй выставы