«Усе называлі яго Глебушка» – да 125-годдзя з дня нараджэння Г.П.Глебава – савецкага, беларускага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста СССР

11 мая 2024 г.спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння савецкага, беларускага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста СССР Глеба Паўлавіча Глебава (Сарокін).

 

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1921 годзе ў перасоўных трупах на Украіне. З 1926 года – акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Беларускі тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску).

Акцёр вялікай камедыйнай здольнасці, арганічны і пластычны, выдатны імправізатар. Талент Глебава раскрыўся ў 1930-я гг. У скарбніцу беларускага тэатра ўвайшлі яго знакамітыя ролі: Кропля («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона) і Глеб Глебаў Туляга («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы). Усяго выканаў больш за 160 роляў розных жанраў. Многія яго персанажы сталі намінальнымі. Тыя, хто памятае гэтага акцёра на сцэне, кажуць пра незвычайную дабрыню, якая зыходзіла ад яго і ў жыцці, і ў тэатры. Незалежна ад той ролі, якую адводзіў драматург яго персанажу, Глебаў умеў прыцягнуць увагу публікі і зрабіць самую маленькую ролю значнай і цікавай.

Народны артыст Беларускай ССР (1940), Народны артыст СССР (1948).

Двойчы станавіўся лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. Працаваў на радыё, дзе асаблівай папулярнасцю карысталіся казкі для дзяцей у выкананні артыста.

З 1949 года здымаўся ў кіно: «Канстанцін Заслонаў», «Нашы суседзі», «Палеская легенда», «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні», «Усходні калідор», інш. У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра.

З 1941 па 1947 гг. з’яўляўся мастацкім кіраўніком тэатра ім. Янкі Купалы. Быў дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР 6-га склікання.

На YouTube-канале БДАКФФД размешчаны промаролік да выставы.

У сапраўдны час у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў знаходзіцца звыш 100 адзінак уліку фотадакументаў за 1935-1962 гг., 20 адзінак завахання кинадакументаз за 1946-1995 гг., 40 адзінак захавання фонадакументаў за 1943-1983 гг. Звязаных з дзейнасцю Г.П.Глебава.

Глеб Паўлавіч Глебаў (Сарокін) памёр 3 сакавіка 1967 г.у Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.

 

Фотадакументы з фондаў БДАКФФД.