Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

8 мая супрацоўнікі архіва прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу і ўскладанні вянкоў і кветак на вайсковых мемарыяльных могілках (па вул. Цітова) і каля абеліска «Брацская магіла ахвяр фашызму» на месцы былога канцлагера «5-ы полк».

Працягваючы ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна выступіла на літаратурна-музычнай вечарыне «І, значыць, нам патрэбна адна Перамога…» у Дзяржаўнай установе «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна» з расповедам аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» з дэманстрацыяй хроніка-дакументальнага фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.

У гэты ж дзень супрацоўнікі архіва сталі ўдзельнікамі агульнагарадскога ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню Перамогі і які праходзіў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. Якуба Коласа.

9 мая – у Дзень Перамогі калектыў архіва разам з жыхарамі горада стаў удзельнікам святочнага шэсця і цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў.

У Дзень Перамогі, у рамках рэспубліканскага культурнага патрыятычнага мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта» была праведзена сустрэча з грамадскасцю на базе ўстановы культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова». Віцяблянам быў прадстаўлены праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» з дэманстрацыяй фільма «Вызваленне», падрыхтаванага БДАКФФД на аснове хронікі 1944 года і прысвечанага аперацыі «Баграціён» і вызваленню Беларусі.

 

Пад час урачыстага мітынга і ўскладання вянкоў і кветак на воінскіх мемарыяльных могілках (па вул. Цітова) і ля абеліска “Брацкая магіла ахвяр фашызму” на месцы былога канцлагера «5-ы полк»
Пад час урачыстага мітынга і ўскладання вянкоў і кветак на воінскіх мемарыяльных могілках (па вул. Цітова) і ля абеліска “Брацкая магіла ахвяр фашызму” на месцы былога канцлагера «5-ы полк»
Пад час урачыстага мітынга і ўскладання вянкоў і кветак на воінскіх мемарыяльных могілках (па вул. Цітова) і ля абеліска “Брацкая магіла ахвяр фашызму” на месцы былога канцлагера «5-ы полк»
Намеснік дырэктара Буевіч Таццяна выступіла на літаратурна-музычнай вечарыне «І, значыць, нам патрэбна адна Перамога…».
Калектыў архіва 9 мая, у Дзень Перамогі, на святочным шэсці.
Адна з груп наведвальнікаў установы «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова» падчас прагляду фільма «Вызваленне»