Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прынялі ўдзел у мітынгу «Мы памятаем, мы ганарымся!»

9 мая 2024 года ў Дзень Вялікай Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прынялі ўдзел у мітынгу «Мы памятаем, мы ганарымся!». Гэты дзень – сімвал перамогі над фашызмам, сімвал мужнасці і гераізму савецкіх воінаў.

Дзень Перамогі – гэта час для нас, нашчадкаў, выказаць падзяку і павагу да тых, хто абараняў мір і свабоду. Гэты дзень памяці аб тых, хто не вярнуўся з фронту, і аб тых, хто вярнуўся, але перажыў няўяўныя выпрабаванні. Наша задача – захаваць памяць аб подзвігу пакалення нашых дзядоў і прадзедаў, перадаць іх гісторыю будучым пакаленням.

На фота: Супрацоўнікі ўстановы прынялі ўдзел у мітынгу «Мы памятаем, мы ганарымся!»