Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прынялі ўдзел у раённай Вахце Памяці «Памяці тых, хто жыцьцю аддаў за ўнукаў сваіх»

8 мая 2024 года напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» прынялі ўдзел у раённай Вахце Памяці «Памяці тых, хто жыцця аддаў за ўнукаў сваіх», ушанавалі памяць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму ў в.Прудок, а таксама да помніка самаходнай артылерыйскай устаноўкі СУ-100, устаноўленай на вул. Маскоўскай у гонар 70-годдзя вызвалення Крычаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Супрацоўнікі ўстановы наведалі ўрачыстае мерапрыемства ў раённым цэнтры культуры прысвечанае Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, наведалі стэндавую выставу «Гэтыя страшныя гады» падрыхтаваную сумесна з ДУК «Крычаўскі гістарычны музей».

 

1. Супрацоўнікі ўстановы прынялі ўдзел у раённай Вахце Памяці «Памяці тых, хто жыццю аддаў за ўнукаў сваіх».
2-3. Ускладанне кветак да помніка ахвярам фашызму ў в.Прудок.
4. Наведванне ўрачыстага мерапрыемства ў раённым цэнтры культуры, прысвечанае Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
5-6. Наведванне стэндавай выставы «Гэтыя страшныя гады» падрыхтаваную сумесна з ДУК «Крычаўскі гістарычны музей».