«Дзень у гісторыі» – Дзень Перамогі (сумесны праект Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан)
У рамках рэалізацыі сумеснага праекта Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан «Дзень у гісторыі» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан прадстаўляюць архіўныя дакументы, прысвечаныя Дню Перамогі.
Дата 9 Мая выбрана для праекта невыпадкова, бо Дзень Перамогі – адно з самых важных свят у гісторыі абедзвюх рэспублік.
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стала магчыма толькі дзякуючы гераізму савецкага народа. Плячо ў плячо супраць фашызму ваявалі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей.
У архіўных фондах Беларусі і Татарстана захоўваюцца дакументы, якія сведчаць і пра трагічныя падзеі вайны, і пацвярджаюць подзвіг савецкага народа ў перамозе над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны ваявалі звыш 1 300 000 беларусаў. 374 000 партызан і больш за 70 000 падпольшчыкаў вялі барацьбу на акупаванай ворагам тэрыторыі БССР. Усяго дзейнічала 213 партызанскіх брыгад, у якія ўваходзіла каля 1000 атрадаў і 258 атрадаў дзейнічалі самастойна. Утоеныя партызанскія рэзервы складалі каля 400 000 мясцовых жыхароў. Усенародны рух супраціўлення па маштабе і размаху, які развярнуўся ў Беларусі, не мае аналагаў у сусветнай гісторыі. Пра маштабы ўсенароднай вайны супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў гаворыць той факт, што на тэрыторыі Беларусі партызаны і падпольшчыкі знішчылі каласальную колькасць акупантаў і іх памагатых, пусцілі пад адхон 11 128 эшалонаў і 34 бронецягнікі, разграмілі 948 штабоў і 5 танкаў бронемашын.
За гераічныя подзвігі ў Вялікай Айчыннай вайне звання Героя Савецкага Саюза былі ўдастоены 449 беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, 73 сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы сталі двойчы Героямі Савецкага Саюза (П.Я.Галавачоў, І.І.Гусакоўскі, С.Ф.Шутаў, І.І.Якубоўскі).
У фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь захоўваюцца дакументы Беларускага штаба партызанскага руху, ЦК камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, Вярхоўнай Рады БССР. Некалькі найбольш цікавых артэфактаў прадстаўлены ў дадзенай публікацыі.
Дзяржаўным архівам Рэспублікі Татарстан да Дня Перамогі падрыхтавана віртуальная выстаўка «Газі Загітаў: татарскі след на Рэйхстагу».
Дзень Перамогі – гэта перш за ўсё свята мужнасці, гонару і адвагі, напамін аб тым, як важна быць адзіным народам, бо менавіта згуртаваўшыся, дружна ўстаўшы на абарону Радзімы, савецкі народ здолеў атрымаць Перамогу над фашызмам.
![]() |
| 1. Пастанова ЦК КП (б) Беларусі аб стварэнні камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды на часова акупаванай тэрыторыі БССР |
![]() |
| 2. Агітацыйная ўлётка»Чырвоная Армія паспяхова наступае» |
![]() |
| 3. План узаемадзеяння партызанскіх брыгад і атрадаў з войскамі 50-й арміі па разгрому групоўкі праціўніка на Заходнім беразе р. Дняпро (стар. ) |
![]() |
| 4. План узаемадзеяння партызанскіх брыгад і атрадаў з войскамі 50-й арміі па разгрому групоўкі праціўніка на Заходнім беразе р. Днепр (стар.2) |
![]() |
| 5. План узаемадзеяння партызанскіх брыгад і атрадаў з войскамі 50-й арміі па разгрому групоўкі праціўніка на Заходнім беразе р. Днепр (стар.3) |
![]() |
| 6. Пастанова ЦК КП (б) Беларусі аб пахаванні загінуўшых у барацьбе з нямецкімі захопнікамі байцоў і афіцэраў Чырвонай Арміі |
![]() |
| 7. Карта «Даты вызвалення Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі ад нямецкіх захопнікаў» |
![]() |
| 8. Віншавальная тэлеграма ваеннага савета 3-га Беларускага фронту ў адрас беларускіх партызан з нагоды поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (стар.1) |
![]() |
| 9. Віншавальная тэлеграма ваеннага савета 3-га Беларускага фронту ў адрас беларускіх партызан з нагоды поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (стар.2) |
![]() |
| 10. Закон аб адзначэнні перамогі і ўвекавечанні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза |









