Аб унясенні ў Кнігу гонару ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» былых дырэктараў архіва

Напярэдадні святкавання 79-й гадавіны Вялікай Перамогі над фашысцкімі захопнікамі ў Кнігу гонару ўнесены былыя дырэктары архіва, якія абаранялі нашу Радзіму:

Гаўрылаў Іван Іванавіч са жніўня 1941 па чэрвень 1942 гада – удзельнік абароны горада Ленінграда. Быў узнагароджаны медалямі: «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг»., юбілейнымі медалямі, узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР». З 09.05.1958 па 21.05.1979 – загадчык абласнога партыйнага архіва Магілёўскага абкама КПБ.

Смірноў Феадосій Мікалаевіч з ліпеня 1941 года па май 1943 года знаходзіўся на службе ў Асобым аддзеле НКУС (ваенная контрразведка) оперупаўнаважаным на Заходнім і Цэнтральным франтах. З мая 1943 года па ліпень 1944 года працаваў старшым оперупаўнаважаным і сакратаром НКДБ у г.Гомелі. Быў узнагароджаны ордэнамі: Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Леніна, медалямі: «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг»., «За перамогу над Германіяй», «За працоўнае адрозненне», юбілейнымі медалямі, двойчы ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. З 21.05.1979 па 20.05.1986 – загадчык абласнога партыйнага архіва Магілёўскага абкама КПБ.

 

1. Гаўрылаў Іван Іванавіч
2. Смірноў Феадосій Мікалаевіч