Аб правядзенні кіналекторыя ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

7 мая 2024 г. у кінатэатры «Чырвоная зорка» ў г.Магілёве ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для навучэнцаў старэйшых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №2 г. Магілёва». У ходзе яго быў паказаны дакументальны фільм «Біяграфія маёй краіны. Мінск», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск).

Перад пачаткам сеанса загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Шэўчык Таццяна выступіла перад гледачамі з прэзентацыяй архіўных дакументаў, якія датычацца вызвалення г. Магілёва, а таксама расказала пра праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года № 316.

 

1. Уступнае слова перад гледачамі супрацоўніка архіва Шэўчык Т.У.
2. Выступленне супрацоўніка архіва Шэўчык Т.У. з прэзентацыяй архіўных дакументаў