7 мая 2024 года супрацоўнікам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» праведзена выстаўка «Ёсць маленькі горад над Сожам. Ганарымся і памятаем»

7 мая 2024 года вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка падрыхтавала стэндавую выставу «Ёсць маленькі горад над Сожам. Ганарымся і памятаем» для навучэнцаў 3-4х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава». Вікторыя Кандраценка азнаёміла прысутных з архіўнымі матэрыяламі, якія пацвярджаюць зверствы фашыстаў на Крычаўскай зямлі, успамінамі відавочцаў аб масавых забойствах мірнага насельніцтва.

На фота: Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка праводзіць выставу для навучэнцаў школы.