Аб наведванні помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўскладанні кветак супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-м угодкам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі помнік воінам 61-га стралковага корпуса пад камандаваннем камандзіра корпуса генерала Бакуніна Ф.А. у в. Самулкі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама Брацкую магілу ў в. Сялец Чавускага раёна Магілёўскай вобласці і ўсклалі кветкі ў памяць аб салдатах, якія не вярнуліся з вайны.

Нішто не забыта, ніхто не забыты!

 

Фота 1. Ускладанне кветак у в. Самулкі Чавускага раёна.
Фота 2. Каля мемарыяльнага знака воінам 61-га стралковага корпуса ў в. Сялец Чавускага раёна.
Фота 3. Ускладанне кветак на Брацкую магілу ў в. Сялец Чавускага раёна.
Фота 4. Каля брацкай магілы ў в. Сялец Чавускага раёна.