БДАМЛМ прымае ўддзел у навукова-практычным семінары «Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей»
30 красавіка 2024 года вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва К.В.Цынкевіч прыняла удзел у навукова-практычным семінары «Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей» для супрацоўнікаў літаратурных музеяў краіны.
Мерапрыемства было арганізавана Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і музейных устаноў. Мэтай семінара абрана абагульнене досведу айчынных літаратурных музеяў у кірунку сучасных падыходаў да арганізацыі музейнай дзейнасці па прыцягненні наведвальнікаў. Тэмы дакладчыкаў гучалі у межах наступных праблемных палеў:
• літаратурныя музеі: тэндэнцыі развіцця і формы супрацоўніцтва;
• культурная спадчына і літаратурны музей;
• дзейнасць літаратурнага музея ў сучасных умовах;
• традыцыі і інавацыі літаратурнага музея;
• выкарыстанне новых тэхналогій у музейнай дзейнасці.
У сваім дакладзе «Пашырэнне творчых магчымасцей музея: выкарыстанне новых тэхналогій, зацікаўленнасць і залучэнне сучаснай молодзі» К.В.Цынкевіч правяла думку пра неабходнасць выкарыстання новых музейных тэхналогій ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі сучаснага беларускага музея са сродкамі масавай інформацыі і забаўляльнымі ўстановамі. Як найважнейшыя сродкі якаснага паляпшэння музейнай дзейнасці, аўтар выдзяляе музейны менеджмент, музейны маркетынг, камунікацыйныя, інфармацыйныя і адукацыйныя тэхналогіі. Падобны падыход вымагае ад музейнай супольнасці Беларусі не толькі засваення новых тэхналагічных дасягненняў, але і іх прыстасавання да існуючай нацыянальнай музейнай практыкі.
![]() |
1. Навукова-практычны семінар «Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей» |
![]() |
2. Падчас выступлення К.В.Цынкевіч |
![]() |
3. Удзельнікі навукова-практычнага семінара |