Адкрыццё выставы «Шаржы на класікаў» з ўдзелам БДАМЛМ

29 красавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняла ўдзел і выступіла з прывітальным словам на адкрыцці часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Шаржы на класікаў» у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Асноўным арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіў навукова-метадычны часопіс «Роднае слова», дзе на працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца праект «У анталогію беларускага шаржу».

На часовай экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага саюза мастакоў.

 

1. Падчас выступлення А.А.Макаранка
2. Падчас выступлення І.У.Мацяс
3. Падчас выступлення С.У.Шапрана
4. А.А.Макаранка з арганізатарамі выставы С.У.Шапранам, Н.М.Шапран, Н.В.Шаранговіч і інш.
5. Удзельнікі адкрыцця часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Шаржы на класікаў»