Сусветны дзень аховы працы ў Цэнтральнай лабараторыі

З 22 па 28 красавіка ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» праведзены комплекс мерапрыемстваў у рамках «Тыдня нулявога траўматызму».

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў інжынернай службай сумесна з прафкамам асноўная ўвага была нададзена навучанню бяспечным метадам і прыёмам выканання работ, праверцы ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама арганізацыі кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах і правільнасцю прымянення індывідуальных сродкаў абароны супрацоўнікамі лабараторыі.

Таксама, напярэдадні Сусветнага дня аховы працы, у лабараторыі быў праведзены сход супрацоўнікаў, на якім былі разгледжаны пытанні ўплыву змены клімату на бяспеку і гігіену працы.

 

1. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко падводзіць вынікі мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму
2. Намеснік дырэктара лаборатоии С.І.Мязга каментуе даклад інжынера па ахове працы і пажарнай бяспекі Д.В.Мачульскага па пытаннях уплыву змены клімату на бяспеку і гігіену працы