Аб удзеле Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку ў акцыі «Бібліяноч – 2024»

25 красавіка 2024 года дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку Лазаронак Людміла Віктараўна прыняла ўдзел у акцыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Францыска Скарыны «Бібліяноч-2024».

«Аб доблесці, аб подзвігу, аб славе» – такой была тэма культурна-дасугавай і асветніцкай праграмы.

Людміла Віктараўна прадставіла архіўны праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі». Удзельнікам мерапрыемства прадэманстраваны фільм-кінахроніка «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архивам кінафотафонадакументаў.

На фота: Бібліяноч – 2024 у Полацку