Сход калектыву ў сувязі з пераходам дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Сяргея Аляксандравіча Фралова на іншую працу

23 красавіка 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны провадам дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Сяргея Фралова ў сувязі з пераходам на працу першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава адзначыла ўклад С.А.Фралова ў развіццё архіўнай галіны Магілёўскай вобласці і ў развіццё матэрыяльнай базы архіва.

Удзельнікі сходу пажадалі Сяргею Аляксандравічу моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у рабоце і асабістым жыцці.

У канцы мерапрыемства дырэктар архіва выказаў вялікую ўдзячнасць і падзяку калектыву архіва за цёплыя словы.