Удзел спецыялістаў Цэнтральнай лабараторыі ў міжнародным круглым стале «Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны»

22 красавіка супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія праводзяцца на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У ходзе міжнароднага круглага стала «Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны» супрацоўнікі вядучых бібліятэк, музеяў і спецыялізаваных лабараторый Беларусі і Расіі падзяліліся прафесійным вопытам у галіне рэстаўрацыі і забеспячэння захаванасці дакументаў і кніг на папяровых носьбітах.

Супрацоўнікі Цэнтральнай лабараторыі ўжо маюць паспяховы вопыт па выратаванні дакументаў партызанскай брыгады імя У.І.Леніна, выяўленых у чэрвені 2023 года ў лясным масіве ў ваколіцах д. Гоцк Салігорскага раёна, таму праявілі непадробную цікавасць да арганізаваных майстар-класаў: «Рэстаўрацыя газеты часоў Вялікай Айчыннай вайны» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), «Рэстаўрацыя рукапіснага пісьма часоў Вялікай Айчыннай вайны» (Усерасійская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры імя М.І.Рудаміна).

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць плённаму абмену вопытам з калегамі і ўсталяванню новых прафесійных сувязяў.

 

1. (злева-направа) Загадчык аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту дакументаў А.М.Каханава, загадчык сектара біялагічнага кантролю, дэзінфекцыі і гігіенічнай ачысткі дакументаў С.І.Навуменка, загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў І.В.Пацёкіна і вядучы архівіст-рэстаўратар А.М.Карэнская перад пачаткам пасяджэння.
2. Пасяджэнне ў фармаце круглага стала (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).
3. Загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў І.В.Пацёкіна абмяркоўвае з калегам з Расіі тэхналогію рэстаўрацыйных работ.