Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» праведзена гутарка ў рамках акцыя АСВОД «Бяспека на вадзе – паўсюдна і ўсюды!»

24 красавіка 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» была праведзена гутарка ў рамках акцыі АСВОД «Бяспека на вадзе – паўсюдна і ўсюды!».

24 красавіка 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у
г. Крычаве» начальнікам Крычаўскай выратавальнай станцыі Паўлам Лук’янавым была праведзена гутарка ў рамках акцыі АСВОД «Бяспека на вадзе – паўсюдна і ўсюды!». Начальнік Крычаўскай выратавальнай станцыі расказаў супрацоўнікам установы аб правілах бяспечнага адпачынку каля вады, а таксама аб правілах купання ў вадаёмах. Напрыканцы Павел Лук’янаў нагадаў аб тым, што вада – падступная і небяспечная, а там, дзе моцная плынь, наогул да вады набліжацца нельга! Дзеці павінны купацца толькі ў бяспечным месцы і пад наглядам дарослых.

На фота: Павел Лук’янаў праводзіць гутарку з супрацоўнікамі ўстановы.