Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка

20 красавіка 2024 г. калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) прыняў удзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка.

У рамках мерапрыемства супрацоўнікі ДАГв навялі парадак на сваіх працоўных месцах, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю абласнога архіва. Агульнымі намаганнямі быў выкананы значны аб’ём работ: уборка сухой травы, прывядзенне ў парадак газонаў і кветнікаў, ачыстка тэрыторыі ад смецця. У час выканання ўсіх відаў работ пры правядзенні рэспубліканскага суботніка выконваліся правілы аховы працы і правілы пажарнай бяспекі.

Сабраныя работнікамі абласнога архіва грашовыя сродкі ў памеры 120 беларускіх рублёў будуць накіраваны на мэты, вызначаныя пастановай Савета Міністра Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2024 г.№277 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе».

Кожны супрацоўнік ДАГв унёс свой уклад у захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым нашага народа!