Аб удзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскім суботніку

20 красавіка 2024 г.калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Сумесна з калектывам НГА Беларусі ў суботніку ўдзельнічаў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў. Перад пачаткам мерапрыемства быў праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы пры выкананні розных відаў работ.

Падчас суботніка работнікі НГА Беларусі займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, якая прылягае да будынка архіва. Праводзіліся работы па прыбіранні смецця, паляпшэнні стану газона вакол будынка архіва, дэкаратыўнай абрэзцы дрэваў і кустоўя. Ажыццяўлялася прыбіранне і ў службовых кабінетах і сховішчах архіва, у тым ліку, мыццё вокнаў. Работы праводзіліся з энтузіязмам і пад музычнае суправаджэнне. Пасля заканчэння суботніка ўсіх яго ўдзельнікаў чакалі салодкія пачастункі і гарачыя напоі (чай, кава) ад прафсаюзнага камітэта архіва.

 

1. Урачысты пачатак рэспубліканскага суботніка ў НГА Беларусі
2. Супрацоўнікі архіва накіроўваюцца на працоўныя месцы
3. Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў на прыбіранні тэрыторыі, прылеглай да архіва
4. Дырэктар М.М.Глушакоў займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі архіва
5. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Н.Т.Булойчык прыбірае газон каля архіва
6. Загадчык аддзела старажытных актаў НГА Беларусі А.Ф.Раманкевіч падчас суботніка
7. Супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і матэрыялаў НГА Беларусі Я.Завацкі ўдзельнічае ў суботніку
8. Супрацоўнік аддзела старажытных актаў НГА Беларусі Ф.Кавалевіч на прыбіранні тэрыторыі архіва
9. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Н.Т.Булойчык і намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў падчас суботніка