Аб удзеле ў рэспубліканскім суботніку працоўнага калектыва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна

20 красавіка 2024 года працоўны калектыў дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» традыцыйна прыняў удзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка. Прыбрана ўся прылеглая тэрыторыя архива ад смецця, сухой травы і лісця, праведзена стрыжка кустоў, вымыты ўсе парэнчы цэнтральнага ўваходу ва ўстанову. Двое архівістаў прывялі ў парадак магілу Каткова Аляксея Сяргеевіча былога дырэктара архіва – ветэрана ВАВ, на могілках па вул. Касманаўтаў г.Гродна.

У час выканання ўсіх відаў работ па ўборцы прылеглай тэрыторыі архіва выконваліся правілы аховы працы і правілы пажарнай бяспекі.

Сабраныя работнікамі архіва грашовыя сродкі былі пералічаны на разліковы рахунак рэспубліканскага суботніка.

 

1. Супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна падчас уборкі прылеглай тэрыторыі ўстановы.
2. Супрацоўнікі адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела НГАБ у г.Гродна падчас мыцця поручняў цэнтральнага ўваходу ўстановы.
3. Галоўны інжынер НГАБ у г.Гродна Рыжанкоў Ю.С. падчас стрыжкі кустоў.
4. Загадчык архівасховішча НГАБ у г.Гродна Яскевіч Т.М. у час навядзення парадку на магіле Каткова Аляксея Сяргеевіча, былога дырэктара архіва, удзельніка ВАВ, на могілках па вул. Касманаўтаў г. Гродна.