12 красавіка 2024 г. у г. Бабруйску адбылося мерапрыемства ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»

У рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» 12 красавіка 2024 года ў кінатэатры «Мір» горада Бабруйска адбыўся паказ фільмаў «Біяграфія маёй краіны. Мінск», «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна расказала навучэнцам УА «Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», аб прафесіяналізме працаўнікоў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакуменаў, дзякуючы якім мы можам убачыць гісторыю, якая ажыла ў кадры.

 

1. Уступнае слова Заяц Алены Дзмітрыеўны
2. Агульная фатаграфія пасля прагляду фільмаў