Дакументы сямейнага фонду кінарэжысёра, сцэнарыста, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтв БССР Аляксандра Якаўлевіча Карпава і рэжысёра дакументальнага і ігравога кіно, тэатра, сцэнарыста, аўтара паэтычных зборнікаў Аляксандра Аляксандравіча Карпава (сына вядомага кінарэжысёра, сцэнарыста Аляксандра Якаўлевіча Карпава) паступілі ў БДАМЛМ

16 красавіка 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марыя Іосіфаўна Пышынская і вядучы архівіст Наталля Паўлаўна Прынько, архівіст Мікалай Аляксеевіч Праскурын пасля перамоў наведалі Аляксандра Аляксандравіча Карпава (сына вядомага кінарэжысёра, сцэнарыста Аляксандра Якаўлевіча Карпава).

У дар архіву-музею былі перададзены біяграфічныя дакументы кінарэжысёра, сцэнарыста, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтв БССР Аляксандра Якаўлевіча Карпава (граматы, віншавальныя адрасы і інш.), рукапісы, альбом с эскізамі дэкарацый да спектакляў, а таксама творчыя дакументы рэжысёра дакументальнага і ігравога кіно, тэатра, сцэнарыста, аўтара паэтычных зборнікаў Аляксандра Аляксандравіча Карпава (сцэнарыі кінаповесці «Человек, который спас мир», фільма-спектакля «Первый человек в космосе» і інш., рукапісы вершаў), фатаграфіі працоўных момантаў пад час здымак фільма «Грех лицедейства» і інш. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Праца па папаўненні архіва-музея дакументамі з асабістага архіва працягнецца: у хуткім часе будзем чакаць наступнае паступленне.

 

1. Пышынская М.І. і Карпаў А.Я. падчас перадачы дакументаў ў архіў-музей
2. Пышынская М.І. і Карпаў А.Я. падчас перадачы дакументаў ў архіў-музей
3. Пышынская М.І. і Карпаў А.Я. падчас апісання фотаздымкаў