Аб перадачы навукова-папулярнага выдання «Архівы. Нічога, акрамя праўды»

Па даручэнні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 красавіка адбылася ўрачыстая перадача камплекта (25 кніг) навукова-папулярнага выдання «Архівы. Нічога, акрамя праўды». Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў уручыў асобнікі кніг дырэктару Цэнтральнага музея ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ю.П.Казюльку. У кароткім выступе Аляксей Яўгенавіч адзначыў, што гэта ўнікальны праект для архіўнай галіны, які ўвасабляе памяць аб страшных падзеях генацыду беларускага народа. Таксама ён падкрэсліў плённае ўзаемадзеянне архівістаў і журналістаў БелТА.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н С.В.Кулінок распавёў пра тое, як праект быў ініцыяваны ў Міністэрстве юстыцыі С.М.Хаменка, пра тое як ішла яго рэалізацыя, а таксама спыніўся на змесце выдання і перспектывах яго далейшага развіцця.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія, А.Я.Цвяткоў пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей музея.

 

1. А.Я.Цвяткоў падчас экскурсіі
2. Правядзенне экскурсіі для гасцей музея
3. Злева на права: загадчык Цэнтральнага архіва ўнутраных войскаў А.Я.Мачалін; старшыня Савета ветэранаў унутраных войскаў А.А.Дудкін; намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы ГУКВВ МУС РБ Ю.А.Камоцкі; намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Я.Цвяткоў; намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок; загадчык Цэнтральнага музея ўнутраных войскаў Ю.П.Казюлька; ветэран унутраных войскаў А.Л.Шавель; экскурсавод С.П.Дзёмін
4. Урачыстая перадача кніг А.Я. Цвятковым А.А.Дудкіну
5. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка
6. А.Я.Цвяткоў пакідае запіс у кнізе ганаровых гасцей музея.