У ДАГАГВ адбылася рабочая нарада па пытаннях пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце

16 красавіка 2024 года ў адпаведнасці з даручэннем дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбыўся сход працоўнага калектыву з мэтай правядзення растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, бытавых умовах і на прыродзе.

З супрацоўнікамі архіва была праведзена тлумачальная гутарка па выкананні правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, і ў побыце, захаванню асноўных дзеянняў пры эвакуацыі і прымяненню першасных сродкаў пажаратушэння.

Асаблівая ўвага была нададзена насталаму пажаранебяспечнага перыяду, які нясе ў сабе мноства небяспек, як для чалавека, так і для навакольнага асяроддзя.