Аб правядзенні Адзінага дня інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

15 красавіка 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі, выкарыстання дакументаў і фармавання НАФ Шэўчык Таццяна выступіла перад калектывам з лекцыяй па тэме: «80-годдзе вызвалення г.Магілёва» і прадставіла віртуальную выставу архіўных дакументаў па дадзенай тэматыцы. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі: начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводстве Ю.С.Клінцова і галоўны спецыяліст упраўлення А.М.Кудраўцава. Таксама ўсе прысутныя прагледзелі фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Лекція загадчыка адзела Шэўчык Т.У.
2. Прагляд фільма «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны»