Напярэдадні Дня касманаўтыкі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» адбылася прэзентацыя выставы

11 красавіка 2024 г., напярэдадні Дня касманаўтыкі, ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбылася прэзентацыя стэндавай дакументальнай выставы, прысвечанай знамянальнай падзеі, якая адкрыла чалавецтву новыя магчымасці – заваяванне касмічнай прасторы.

12 красавіка 1961 г. савецкі лётчык-касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын здзейсніў першы ў свеце палёт па арбіце вакол Зямлі на касмічным караблі «Усход», працягласць якога склала 108 хвілін. Гэты дзень у якасці свята быў заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 9 красавіка 1962 года, а ў 1968 годзе – атрымаў міжнародны статус.

Навучэнцы 7 класа сярэдняй школы № 5 г.Навагрудка, якія наведалі мерапрыемства, пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся пра першыя палёты ў космас ураджэнцаў Беларусі, пра сучасны этап развіцця касманаўтыкі ў нашай дзяржаве, а прадстаўленыя на выставе архіўныя дакументы дапамаглі школьнікам даведацца аб знакамітых касманаўтах, імёнамі якіх названы вуліцы горада Навагрудка. Таксама падчас прэзентацыі быў прадэманстраваны фільм «Беларусы ў космасе», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
On April 11, 2024, on the eve of Cosmonautics Day, a presentation of a poster documentary exhibition dedicated to the significant event that opened up new opportunities for humanity – the conquest of outer space – took place at the Zonal State Archive in Novogrudok.