Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на мерапрыемства з адкрыццём дакументальнай выставы «Думка. Адкрытасць душы. Пачуццё…», – прысвечанае 90-годдзю акцёра, народнага артыста Беларусі Юрыя Фёдаравіча Ступакова



Дэпартамент па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва


ПРЭС-РЭЛІЗ

22 красавіка 2024 года а 15-й гадзіне Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае на мерапрыемства з адкрыццём дакументальнай выставы «Думка. Адкрытасць душы. Пачуццё…», – прысвечанае 90-годдзю акцёра, народнага артыста Беларусі Юрыя Фёдаравіча Ступакова (24.03.1934 – 24.10.1999).

Вядомы акцёр, які выконваў драматычныя і характарныя ролі, прысвяціў вялікую частку свайго творчага жыцця служэнню ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага. Яго ролі – старшына Васкоў («А зоры тут ціхія…» Б. Васільева, 1971), Крыспен («Адзіны нашчадак» Ж. Рэн’яра, 1974), Бос Фінлі («Салодкагалосая птушка юнацтва» Т. Уільямса, 1976), Немец («Вяртанне ў Хатынь» паводле А. Адамовіча, 1977), таварыш Пабеданосікаў («Баня» У. Маякоўскага, 1977), Карніла («Знак бяды» паводле в.Быкава, 1985), Іван Ільіч («Ноч ангела» А. Разанава, 1987) і многія іншыя – былі з удзячнасцю прынятыя тэатральнай публікай.

Найбольш значныя кінаролі Юрыя Ступакова – Камандзір («Зімародак», Беларусьфільм, 1972), генерал-маёр Віхраў (серыял «Дзяржаўная мяжа», Беларусьфільм, 1982–1986), Ціхаміраў (галоўная роля, «Культпаход у тэатр», Беларусьфільм, 1982), Рокатаў (міні-серыял «Мяжа магчымага», Экран, 1984), Дзееў (галоўная роля, «Закон», Мосфільм, 1989), повар Сцяпан («Пракляты ўтульны дом», Беларусьфільм, 1998).

Выстава «Думка. Адкрытасць душы. Пачуццё…» прэзентуе архіўныя дакументы з фонду як самога Юрыя Фёдаравіча, так і яго сяброў, калег, сучаснікаў (сярод якіх можна дадаць акцёраў – А. Саннікава, Р. Янкоўскага, А. Клімавай, П. Кармуніна, Л. Крука).

Вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (чытальная зала БДАМЛМ)

Даведкі па тэлефоне: 316-47-81