БДАМЛМ: Да 80-годдзя вызвалення Беларусі

4 красавіка, у год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы «Зямля Леаніда Левіна», арганізаванай Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Творчай майстэрняй архітэктара Л. Левіна.

Архівісты з цікавасцю праслухалі куратарскую экскурсію па выставе. Экскурсію правяла дачка архітэктара Галіна Левіна, з якой супрацоўнікі БДАМЛМ падтрымліваюць сяброўскія адносіны. Прадстаўленыя на выставе дакументы і прадметы з музейнага фонду, а таксама сямейны архіў Левіных падкрэслілі маштаб і знакавасць створанай спадчыны архітэктарам Леанідам Левіным.

Яго мемарыялы ўвекавечваюць подзвіг партызанаў, падпольшчыкаў, салдат-вызваліцеляў і ўшаноўваюць памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Яго будынкі тэатра лялек, кінатэатра «Піянер», станцыі метрапалітэна «Плошча Леніна» і «Няміга», парк імя Янкі Купалы і помнік Якубу Коласу і мн. інш. – даюць надзею нашчадкам на мір і стварэнне.

 

1. Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва на адкрыцці выставы «Зямля Леаніда Левіна».
2. Экскурсія па выставе.
3. Пачатак экспазіцыі выставачнага праекта памяці заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь Леаніда Левіна.