Рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў Віцебскую вобласць (г.Полацк і г.Віцебск)

3-4 красавіка 2024 г.адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава у г.Полацк і г.Віцебск з мэтай абмеркавання пытання арганізацыі выстаўкі па гісторыі беларускай дзяржаўнасці і парламентарызму і мерапрыемствах XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі летам 2024 года, а таксама азнаямленнем з ходам правядзення рамонтных работ у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці і Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку.

У рабочай паездцы ўдзельнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Канапелька С.П., намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама А.У.Пашкевіч і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк.

У рамках падрыхтоўкі і адкрыцця выставачнага праекта, які будзе прадстаўлены на XI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце ім.Еўфрасінні Полацкай адбылася сустрэча з першым прарэктарам універсітэта А.У.Голубевай і работнікамі навучальнай установы. Былі абмеркаваны канцэпцыя выставачнага праекта, а таксама яго напаўненне архіўнымі дакументамі з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

У ходзе рабочага наведвання Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку А.Л.Воінаў азнаёміўся з бягучым рамонтам чытальнай залы, умовамі працы, абноўленай матэрыяльна-тэхнічнай базай, працоўнымі працэсамі.

У час рабочага візіту ў ДУ «Архіў Полацкага раёна і г.Полацка» дырэктар архіва Т.М.Пёрышкіна расказала аб умовах захоўвання дакументаў па асабовым складзе і ліквідаваных арганізацый полацкага рэгіёну і рабоце архівістаў.

4 красавіка ў г.Віцебску дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве пабываў на ўсіх чатырох архіўных аб’ектах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, надаўшы асаблівую ўвагу завяршэнню рэканструкцыі будынка архіва па пр-це Фрунзэ, 90А.

На рабочай нарадзе, якая адбылася на гэтым аб’екте, з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама С.П.Канапелькам, дырэктарам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Т.М.Свістуновай, прадстаўнікамі падраднай арганізацыі былі абмеркаваны этапы выканання работ і здача аб’екта ў эксплуатацыю ў першым паўгоддзі бягучага года. Дырэктар архіва праінфармавала аб ужо перамешчаных фондах і дакументах, аб планах па далейшым камплектаванні архіва.

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк прэзентаваў дырэктару Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці навукова-папулярнае выданне «Архівы. Нічога, акрамя праўды» (сумесны праект Міністэрства юстыцыі і БелТА).

Дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінавым па выніках візіту былі пастаўлены канкрэтныя задачы на гэты перыяд.

 

1. А.Л.Воінаў, С.П.Канапелька, А.В.Голубева, А.В.Пашкевіч у Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Ефрасінні Полацкай.
2. А.Л.Воінаў і А.У.Голубева падчас абмеркавання выставачнага праекта.
3. А.В.Голубева, А.В.Пашкевіч, А.Л.Воінаў, А.К.Дземянюк, С.П.Канапелька падчас наведвання ўніверсітэта.
4. А.К.Дземянюк, А.Л.Воінаў, А.У.Голубева, А.У.Пашкевіч падчас наведвання ўніверсітэта.
5. А.Л.Воінаў і дырэктар архіва Т.М.Пярышкіна ў ДУ «Архіў Полацкага раёна і г.Полацка».
6. А.Л.Воінаў, дырэктар архіва Л.В.Лазаронак і А.В.Пашкевіч у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку.
7. Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў знаёміцца з аснашчэннем Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку.
8. Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў знаёміцца з аснашчэннем Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку.
9. А.Л.Воінаў, Т.М.Свістунова, С.П.Канапелка на аб’екце «Рэканструкцыя будынка АТС-24 па пр-це Фрунзэ, 90А ў г.Віцебску пад архіў».
10. А.Л.Воінаў
11. Т.М.Свістунова, А.У.Пашкевіч, С.П.Канапелька, А.Л.Воінаў у адрамантаваных памяшканнях будынка Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці па пр-це Фрунзэ, 90А.
12. Т.М.Свістунова, А.У.Пашкевіч, С.П.Канапелька, А.Л.Воінаў у адрамантаваных памяшканнях будынка Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці па пр-це Фрунзэ, 90А.
13. Т.М.Свістунова і А.Л.Воінаў у архівасховішчы Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
14. А.Л.Воінаў і С.П.Канапелка ў архівасховішчы Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
15. Галоўны захавальнік фондаў К.Г. Карпекін, дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Т.М.Свістунова і А.Л.Воінаў у будынку архівасховішча Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці па вул.Калініна,22.
16. А.Л.Воінаву дэманструюць працу аднаго са сканераў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.