Мерапрыемствы да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 г. у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі прадстаўнікі калектыву Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне прынялі ўдзел у мітынгу «У адзінстве – наша сіла!», які праходзіў у парку імя А.В.Суворава.

У рамках акцыі «Архівы – школе» ў архіве пабывалі навучэнцы 7 «А» сярэдняй школы № 1 г. Кобрына, для якіх супрацоўнікі архіва правялі ўрок, прымеркаваны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Школьнікам былі прадэманстраваны матэрыялы з раённых газет зоны абслугоўвання архіва аб дадзеным свяце, гісторыя якога сыходзіць у 1996 год, калі 2 красавіка адбылося падпісанне Дамовы аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, а роўна праз год, 2 красавіка 1997 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.

 

1. Прадстаўнікі калектыва дзяржархіва на мітынгу
2. Вучні падчас урока