Аб экспанаванні банэрнай выстаўкі «Брэсцкая вобласць: старонкі гісторыі»

У год 85-годдзя Брэсцкай вобласці працягвае экспанавацца падрыхтаваная Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка «Брэсцкая вобласць: старонкі гісторыі».

27 сакавіка 2024 г. выстаўка была прадстаўлена ў рамках правядзення выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з прадстаўленымі на выстаўцы архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, артыкуламі з Брэсцкай абласной газеты «Зара», якія адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця вобласці і значныя падзеі ў яе гісторыі (са снежня 1939 г. і да канца 1980-х гг.).