Аб рабочым візіце намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Цвяткова А.Я. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна
22 сакавіка 2024 года адбыўся рабочы візіт намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Цвяткова А.Я. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна з мэтай прыёму-перадачы дакументаў і спраў ад дырэктара архіва Афанасьевай Т.Ю. намесніку дырэктара Алясюк В.Б.
На сустрэчы з працоўным калектывам намеснік дырэктара Дэпартамента станоўча ацаніў дзейнасць архіва, адзначыў пазітыўную атмасферу ў працоўным калектыве і вызначыў задачы на бліжэйшы перыяд і на перспектыву. Цвятковым А.Я. была ўручана Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дырэктару архіва Афанасьевай Т.Ю.
Падчас рабочага візіту намеснік дырэктара Дэпартамента наведаў працоўныя кабінеты архіва, дзе азнаёміўся з асноўнымі працэсамі кожнага аддзела і адказаў на пытанні супрацоўнікаў, таксама наведаў лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, навукова-даведачную бібліятэку, чытальную залу, пакой аблічбоўкі дакументаў і архівасховішча. Намеснік дэпартамента Цвяткоў А.Я. выбарачна правёў праверку наяўнасці асабліва каштоўных дакументаў і зверку ўсіх ўстаноўчых дакументаў.
![]() |
1. Сустрэча з працоўным калектывам НГАБ у г.Гродна |
![]() |
2. Сустрэча з працоўным калектывам НГАБ у г.Гродна |
![]() |
3. Уручэнне Падзякі Дэпартамента дырэктару архіва Афанасьевай Т.Ю. |
![]() |
4. Наведванне пакоя аблічбоўкі архіўных дакументаў |
![]() |
5. Наведванне бухгалтэрыі архіва |
![]() |
6. Наведванне архівасховішча НГАБ у г. Гродна |
![]() |
7. Наведванне лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў |
![]() |
8. Наведванне пакоя для сушкі дакументаў пасля рэстарвацыі |
![]() |
9. Праверка набытых паліц для рамонту стэлажоў у архівасховішчы |
![]() |
10. Зверка ўстаноўчых дакументаў |
![]() |
11. Зверка ўстаноўчых дакументаў |