Урачысты сход калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2024 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў урачысты сход, прысвечаны юбілею Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Загадчык аддзела Аляксандр Канапліцкі пазнаёміў работнікаў архіва з падзеямі ў краіне і свеце за апошні тыдзень.

Акрамя таго прысутныя пазнаёміліся з дакументальным фільмам да 30-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Фільм быў падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», Дэпартаментам па архівах і справаводстве і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.