Адкрыццё выставы «Дзяцінства, абпаленае вайной» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне

19 сакавіка 2024 г. у дзень 80-годдзя вызвалення вязняў канцлагера смерці «Азарычы» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» здзейснілася адкрыццё выставы на стэндах «Дзяцінства, апаленае вайной» па дакументах фонда асабістага паходжання Пархоменкі Генадзя Герасімавіча, паэта, краязнаўца Жлобіншчыны, малалетняга вязня канцлагера «Азарычы».