БДАМЛМ: у прафсаюзны тур – за новымі ўражаннямі

15 сакавіка 2024 года члены Першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» прынялі ўдзел у экскурсіі па самым каларытным рэгіёне нашай краіны – Прыпяцкім Палессі. Яны наведалі яго культурную сталіцу – старажытны горад Пінск, адно з самых прыгожых і ўтульных мясцін Беларусі, гістарычны цэнтр якога з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва рэспубліканскага значэння, а старажытнае гарадзішча – археалагічным запаведнікам.

Наступным пунктам у падарожжы быў рэгіянальны музей народнай творчасці ў мястэчку Моталь – галоўная турыстычная «жамчужына» Іванаўскага раёна. У музеі сабраны ўнікальныя экспанаты, выстаўленыя ў тэматычных экспазіцыях па гісторыі мястэчка, яго рамёствам, адзеннем, абрадам, народным традыцыям і г.д.

Не абышлося і без «Мотальскіх прысмакаў», бо гэтае мястэчка, акрамя ўсяго іншага, знакаміта сваімі каўбасамі, сырамі і вэнджанай рыбай. Пасля заканчэння тура ўсе ўдзельнікі паездкі з прыемнымі ўражаннямі вярнуліся ў Мінск.

 

1. Іванова Т.В., Запартыка А.В., Любецкая В.Э., Макаранка А.А., Мізон Н.А.
2. Мізон Н.А., Запартыка А.В.
3. Члены прафсаюза падчас экскурсіі ў Мотальскім музеі народнай творчасці.